Старонка:Рунь (1914).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

бу, ні на сьлёзы, ні на жалобные словы, ні на што… Усё я зьнясу, і чаму раз дала я веру і па якому раз шляху пайшла, у тое буду верыць і па таму шляху буду іці, іці, іці… Да труны, або пакуль хопіць сілы.........................

Што у нас творыцца, Ўладзя! Мяне схавалі за сем замкоў. Імя тваё забаронена гаварыць. Татуся маўчыць і маўчыць, на людзей не глядзіць. Каго сустрэціць бліжэйшаго са знаёмых паноў, пачынае жаліцца, што «хам» галаву падняў, а моладзь наша бязпрынцыпна і на галаве пашла хадзіць; што ён шануіць працавітаго мужыка і рад памаччы яму, але гэта новая беларушчына — дурната і выдумка шалёных, што ён «хама», хоцьбы й вельмі здольнаго і таланавітаго, у радні ня меў і мець ня будзіць»…

Мачыха… Ой, мілы, я баюся пісаць аб ёй. Сам Сатана муціць яе. Баіцца, што «імя яе прыплятуць к скандалу». А кампаньонка паддаець: «Ніхай бы праваслаўны, ну што ужо там, а хоць бы ж роду шляхоцкаго, а то… Сорам, сорам!»

Нічога, Ўладзік, не тужы: на такой зямле, упагноеннай леташнім сумецьцем, — рунь закрасуіць.

Паедзім, Ўладзік..........................

(Ад аўтора. Адгэтуль ужо пісьмо друкаваць ня можна; але досыць і таго, каб паглядзець на дарагіе мне абразы Ўладзіміра і Ядзі. Дай Божа, каб выйшла на праўду, што я думаю аб іхняй будучыні. Веру я: — куюць сабе шчасьця яны і йшчэ некалі, як сьпелые каласы на добрай ніві, закрасуюць на роднай зямлі нашай…).