— Ідзі, паночку, права...
Канстантын Дыямідыч пагразіў ёй пальцам
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон не пакінуў тлумачэнняў. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабеце так са старонкамі, якія Вы самі стварылі.
Сюды спасылаюцца. Журнал выдаленьняў. Гэтую старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | унёсак) 6 месяцаў таму. (абнавіць) |
і загадаў ёй прынесці сабе васількоў.
— Навошта табе васількоў? вянкі, ці што, плесці? —адказала дзяўчына: —ды ну, ідзі-ж, права...
— Паслухай, мая любая красунечка, —пачаў было Канстантын Дыямідыч...
— Ды ну, ідзі, — перапыніла яго дзяўчына: панічы вунь ідуць.
Канстантын Дыямілыч азірнуўся. Сапраўды, па дарозе беглі Ваня і Пеця, сыны Дар' Міхайлаўны; за імі ішоў іх настаўнік, Басістаў, малады чалавек дваццаці двух год, толькі што скончыўшы курс. Басістаў быў рослы малы, з простым тварам, вялікім носам, буйнымі губамі і свінымі вочкамі, непрыгожы і нязграбны, але добры, сумленны і просты. Ён адзяваўся нядбайна, не стрыг валасоў, — не з форсу, а ад ляны; любіў пад'есці, любіў паспаць, але любіў таксама цікавую кнігу, гарачую гутарку і ад душы ненавідзеў Пандалеўскага.
Дзеці Дар'і Міхайлаўны шчыра любілі Басістава і ўжо ніколькі яго не баяліся; з усімі астатнімі у доме ён быў у вельмі блізкіх адносінах, што не зусім падабалася гаспадыні, як яна ні размаўляла аб тым, што для яе прадрассудкаў не існуе.
— Добры дзень, мае любенькія! — загаварыў Канстантын Дыямідыч: — як вы рана сёння гуляць пайшлі! А я, — дадаў ён, звяртаючыся да Басістава: — ужо даўно вышаў; у мяне адно жаданне — захапляцца прыродай.
— Бачылі мы, як вы захапляецеся прыродай, — прамармытаў Басістаў.
— Вы матэрыяліст: ужо зараз бог ведае што думаеце. Я вас ведаю!
Пандалеўскі, калі гутарыў з Басіставым ці па-