Перайсці да зместу

Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАНІЦА

ДУМКІ БЕЛАРУСКАЙ СТУДЭНЦКАЙ МОЛАДЗІ.


.....Людзі галубочкі!
Хто ахвочы класьці мур?
Алесь Гарун.

Червень 1914 г.

Нашые шляхі.


∗               ∗

Беларуская інтэлігенція і народ ідуць рознымі дарогамі. Інтэлігент вышоўшы з народу ідзе ўверх і ўбок ад яго — тые трацяцца у агульным руху, тые дзеля сябе жывуць, а народ напрамляецца да волі сам без правадыроў, без тых сыноў свайго краю, да каторых адносіцца права і павіннасьць будзіць народ да лепшае будучыны.

Інтэлігенція пакідаючы свой народ да яго не зварочаецца; сваю працу яна аддаець другім, а да сваей роднай вёскі, да сваей бацькоўшчыны, мала й заглядае. Бачучы такіе уцёкі сваіх дзяцей, бацькі нашы віняць нас ў тым, што мы толькі робімся панамі ды чыноўнікамі. яны маюць для абвіненьня нас у гэтым вялікае права, бо мы дапраўды такімі робімся, як толькі выйдзем з сермяжнаго роду. Падумайце толькі ці маюць яны аснову для веры у нас, калі мы, знаячы жыцьцё народу, ад яго з пагардай да ўсяго роднаго, беларусскаго, не выпоўняем сваіх сьвятых павіннасьцеў перад бацькамі!

Думаю кожны з нас ведае, што павіннасьць наша — ісьці туды скуль прышлі, ісьці туды, дзе нас ждуць, дзе на нас кладуць надзеі…

Дужа часта ад гаспадара чуваць праўдзівые словы а навуцы: «хай мой сын лепш у хаці сядзіць, дык будзе болыш толку, чымсі ён будзе напрасна лапці драць, ходзячы да школы»… Мы чуім гэтые словы і уцекаем ад іх ні аглядаячыся, бо відаць мала што маіім для апраўданьня.

Скажыце, браты — студэнты, ці ні трэба нам пайсьці у той народ, з якого мы прышлі, каторы паслаў нас па знаньне да вышэйшай школы. Ці ні час ужо стаць і нам Беларусам, у абароны сваіх правоў, свайго культурнаго і національнаго адраджэньня?… Час, таварышы, час, бо ўжо народ начынае будзіца. За нашую родную мову, за сваю душу мы павінны змагацца і ні скрываць таго, хто мы. Дык заявім смела а правах нашае мовы і хай наш студэнцкі голас будзе дужым, каб яга пачулі тые, што ні бачуць інтэлігенціі без мала што 10-міліённаго народу!