Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зума, адцягнуць ад ледашчаго жыцьця, ад гуляшчай моладзі, ўрэйшці, ад неразумнаго палітыканства[1].

[Калі хто беларус, то само сабой павінен шукаць і трымацца беларуской грамады].

Нам трэба пастарацца, каб кожны маладзён, як толькі прыежджае у уніварсытэцкі горад, трапіў зразу у грамаду сваіх. Мы павінны ў кожным вялікім горадзі мець людзей, ці арганізаці, дзеб можна было распытацца аб усім…

У гэтым кірунку нешта ужо зроблена. Маім адрэсы студэнтоў у колькі горадах. Калі хто хоча скарыстаць з гэтаго і знайсьці шчырае прывітаньне і раду у незнаемым горадзі, нехай звервіцца (пісьмом ці асабіста) па адрэс ў «Нашу Ніву».

К. Д.


Казка аб крыльлях.


Высока ўжо сонейка! Усплыло яно над вершынамі дрэмлючай пушчы і скрозь шырокіе елчыны ланы праціскаецца гарачымі праменьнямі да сырое, й чшэ халоднае зямліцы. Дармо, што толькі йшчэ надходзіць красавін, а як каля поўдня стане, дык і добра упрэіш, ня горэй як у казьбу, асабліва калі ні намейсцы сядзіш, як той пень гніды (яму то пэўнеж холадна), а туды-сюды кратаесься. Чутка неяк, што ўжо зьбліжаецца пара палуднаваць і рухі нашые робюцца павольнымі, лянымі, часьцей гляне, ня той то другі, ці высока сонца.

Ну, ужо! Скончана праца, пара спачынуць! Выйшлі на вузенькую палянку. От там добра, пад тымі веквечнымі елкамі, што стаяць на краі палянкі. Сонейка асьвечае іхніе камлі да карэньні, а елкі спускаюць з гары, яе бы здуманеные, цэлую сетку на поўсухіх галінак, пераплецяных сівою барадой моху. Ня елка гэта стаіць, здаецца, а стары дзед асілак, што на палавіну ўрос у зямлю, а ўсё йшчэ нешта бурчыць праз зьбялелые вусны, сярдзіта матае барадою, як яму што ні пад гумар на сьвеці цяперашнім.

Мы залезьлі пад бараду сівога асілка і расклаліся на спачынак, як ў сваей хаці. Змораных, сьпечаных прыняў нас зялёны, сядравы мох і супакоіў. Бяз мысьлі сядзелі мы і поўлежалі грызучы сухі хлеб, бяз мысьлі, бо ні аб чым думаць ні хацелася, а толькі пачуваць усёй сярэдзінаю хараство раскінутага сьвету. Гэткімі хвілінкамі неяк паособку пачынаюць жыць часткі цела: вока — сабе, вуха — сабе, а сам чалавек быццам сьпіш.

  1. Кажу аб такім палітыканстве, дзе моладзь лезіць сама на ражон і шчыра думае, што робіць вялікую работу.