Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што чын наш скончаны, пойдзім да другое хаты. І гэтак абойдзім гарады і вёскі.

Перад вачамі нашымі будуць сьпячы і нябошчыкі, сьляпые, глухіе, нямые, а ззаду нас заставацца будуць жывые людзі і ў кожным з іх зернё розуму.

Гляньцем цяпер на тых, что усюдых на вокала вас, на тых, для каго дзень даўно ужо прыйшоў і цяперь стаіць яго сьпякота, Цяжка ім. Шукаюць ахалоды, ды ня знайдуць, бо поўдзень стаіць, усё заняў сабою; і у цені н схаваісься, бо і там яго духота. Той дзень, которага так чакалі яны зробіўся прыкрым для іх, яны ўжо выпілі усё яго хараство. Нічога новага ні дасьць ім ужо сонейка, адно парадуе хіба сваім упадкам і сьмерцяй.

І лепшые з іх горкіе сьлёзы ліюць: німа чым жыць, німа праўды, каторую б варта прапаведаць, німа людзей, которых трэ — былоб абудзіць, бо усе хацеліб заснуць — і ні могуць.

Йшчэ раз кажу: шчасна усьміхнулася Доля нашаму пакаленьню. Яна вывела тады нас на вежы народные, калі йшчэ ні занялася, але зараз займецца зара. Яна дала нам ў рукі вугаль прароцтва і зельле апостальства і сказала: толькі навучыціся спаляць імі людзкіе сэрцы.


Дзень гістарычны цягнецца праз вякі і тысячы гадоў. Ні адно пакаленьне абыймае ён у сабе, а цэлые шнуры дзядоў і ўнукоў. Пачаткі гэтых шнуроў гінуць у цемні мінуўшчыны, а канцы — у яркім дню будучыны. І з усіх жывых частак гэтага шнуру бісканечная тая найшчасьліўшая, каторую асьвечае чэрвень усходней зары, бо цэлы дзень перад тварам яе.

Гэтая частка — нашае пакаленьне і лепей за ўсіх тых з нас, чые вочы атчынены і поўны жыцьця і хвала дню, што мае нарадзіцца.

Жыцьцё нашае кароткае, ня пройдзе і поўсоткі гадоў, як нашае мейсца нацэла займе наступнае пакаленьне. І самое большае, калі мы на свае вочы пабачым усход красы неба і сваімі вуснамі абвесьцім Вялікдзень. Але ужо гарыць чэрвень усходні і ніхто ні скажэ дня і гадзіны, калі вырвецца першы сноп праменьняў.

І дары Духа ўжо маім, а толькі лежаць яны без карысьці.

Чагож скажыце мы дрэмім, мы, вартаўнікі, мы сядзім на вежах? Нашто марнуім дары Духа, каторых іншы разсеяў бы у тысячах? Ці чаго чакаім? Але ўжо пара!

Мы ня ведаім як і куды ісьці, што узяць на дарогу са скарбаў сваіх, як спаляць і тварыць тым зельлем, якое нам дана. Мы можым, мы павінны быць прарокамі, апосталамі новага жыцьця, але пакуль што йшчэ ні зрабіліся імі. Дзе ж наш шлях і тые званіцы, скуль нас пачуюць? Хто ж самых нас навучэ, як атчыніць Вочы сьляпому брату і вушы глухому, як разьвязаць язык нямові?