Зоська
Праціўна слухаць? Але-ж вы павінны слухаць.
Дыякан
Ня будзем слухаць.
Зоська
Ня будзеце слухаць?.. Тым горш для вас, а вот вы, таварыш сэкратар…
Дыякан
(да Міхальскага, сьмяючыся).
Таварышка!.. Хе-хе-хе…
Зоська
Ці падумалі вы аб жыцьці сялянства. Вы ня бачыце, колькі хворых у вёсцы ёсьць, ёсьць такія, што ўсёй сям‘ёй ляжаць. Ці падумалі вы каб доктара прыслаць, каб прыняць якія крокі, каб не хварэлі больш людзі. Побач з такімі вось. (Паказвае на Міхальскага). У нас ёсьць і такія, што ўжо апошнія фунцікі змалолі, цемната страшная пануе, а вы гэтым карыстаецеся й строіце царкву, зьбіраеце на званы, на архірэя, прапіваеце тут…
Міхальскі
Тваё прапіваем?
Дыякан
Я лічу, што гэта яе прамова… гэта — поўная контр-рэволюцыя.
Міхальскі (глядзіць на сэкратара).
Контр-рэволюцыя!..