Гэта старонка не была вычытаная
Дыякан (лісьліва паглядае на Марту).
Скарэй-бы… рукапалажыцца трэба во сьвяшчэньнікі…
Міхальскі
Ну гэта вы зробіце хутка.
Дыякан
Так, гэта можна хоць сёньня. Завязу яго прасьвяшчэнству ўсе, што назьбіралі й магу атрымаць Ліскаўскі прыход і быць з вамі і сярод вас, эх-хе-хе…
Марта
Як добра!..
(Уваходзіць Янка).
Міхальскі йдзе да яго. Дыякан трымае Марту за руку і ўкрадкай цалуе яе ў шчаку. Марта ўскаквае, бяжыць у мыцельнік, прымае ад Янкі талеркі з закускаю, дыякан задаволена гладзіць бародку.
Міхальскі (падыходзячы да стала).
Вось зараз перакусім крыху. Яшчэ дзякаваць Богу й каўбасы знойдзем, калі трэба й самагонку ня дрэнную.
Дыякан
Дай бог кожнаму праваслаўнаму такую піць, як ваша, пане Міхальскі, толькі глядзеце, каб не пранюхаў які небудзь бальшавічок.
Міхальскі
Ня ведаю, пакуль што ціха. У рэўкоме ў мяне цяпер ёсьць свой чалавек.
Дыякан
Гэта Буялаў?