сапраўднага героя: ён сустракае расстрэл бяз ёнкаў і скаргі, Упэўнены ў праваце справы працоўных і ў іх канчальнай перамозе. Такую ўпэўненасьць падзяляе і сам поэта: трагічны малюнак падаецца ім у бадзёра ўзьнятых, оптымістычных танох:
Ён памёр... Расстралялі Якіма... |
У другой поэме даецца вобраз падлетка Янкі, які кідае сям'ю, маці і ідзе ў лес, далучаючыся да партызанаў і падачай патронаў дапамагаючы барацьбе партызанаў за вызваленьне Беларусі ад белапалякаў:
Яго брат, што старое разбурыў,— |
Паасобныя абразкі піонэрскага жыцьця, напрыклад, зарысоўкі лягернага побыту піонэраў, накідваюцца поэтай у яго лірычных вершах. У гэтых вершах піонэры выступаюць, як арляняты прасторы", паказ ім лягернага быту дадзены ў разрэзе шчырага эмоцыянальнага захапленьня "рацьцю юных ленінцаў" ("Расамахаю ночка ліпнёвая", "Здарэньне з піонэрам у лягерах і інш.).
Радасна вітаючы ўсё новае, маладое і сьвежае, што ўтворана ў вёсцы Кастрычнікам, поэта адначасна злосна абураецца супроць вясковай коснасьці, рэшткаў традыцыйна-мертвых форм побыту і сьвядомасьці селяніна. Паўлюк Трус ужо на першым кругабезе сваёй творчасьці далёка не сузіральнік, ён барацьбіт, які імкнецца агнём сатыры нішчыць усё зацьвілае і струхлеўшае у жыцьці вёскі і адначасна імкнецца палегчыць рост сьвежай, маладой руні.
Сатыра Труса накіравана ў першую чаргу супроць рэлігійнай забабоннасьці: вобразы папоў-тунеядцаў, іх прыслужнікаў пададзены ў пляне палкай нянавісьці да эксплёататараў. Адначасна поэта актыўна змагаецца за ўкараненьне ў вёску новых форм быту і сьвядомасьці.
Зус и невыпадкова сярод жанраў лірычнага вершу і мастацкай поэмы ў Труса, асабліва ў 1925 г., шырокае месца займае