якая захована ў душы беларуса, якая разьліта у вабячых вока хварбах і тонах беларускай прыроды. Поэта, напр., рысуе вясну, і ў яго:
Глядзіць прыветна з неба сонца, |
Кожны самы дробны прадмет прыроды ўзварушывае ў сэрцы поэты настроі, поўныя ласкі і пяшчотнасьці. Для краскі, адзінока растучай у глушы, усімі забытай, у поэта находзіцца ласкавае, шчырае слова прывітаньня:
Краска мілая мая, |
Адзінока растучы на ніве жытні колас ускалыхівае ў душы поэты цэлы рой думак і пачуцьцяў: гэты колас для яго сымболь сіроцтва, трагэдыі пяшчотнага сэрца, якое мае патрэбу ў супольнасьці і не сустракае гэтай супольнасьці:
Ные сірацінка, |
Падобна народнай поэзіі, муза Я. Коласа з асаблівай пяшчотнасьцю спагаданьнем ня раз у іншых мейсцах вяртаецца да гэтай тэмы: поэта любіць рысаваць сіроцтва душы, не знаходзячай сабе ласкі і прывітаньня сярод людзей. Успомнім Сымона Музыку, Кастуся з «Новай зямлі», Юрку з апавяданьня «Злучыліся». У прыродзе ўвагу поэты гэтак сама асабліва спыняюць на сабе прадметы адзінокія: адзінокая хвоя[4], закіданае трэва[5]. адзінока растучая вярба[6], апошні лісток[7]. Усё гэта для поэты сымбалі духоўнага адзіноцтва, сіроцтва. Але ня толькі мукі закінутасьці і не падзеленых думак і пачуцьцяў рысуе беларускі пясьняр. Яго сэрца шырока раскрываецца і для радасьці супольных шчасьлівых перажываньняў. Але муза Коласа і тут застаецца пэўнай сама сабе: поэта рысуе нам каханьне Сымо-