Дзяк (да фэльчара). Касторка прасьнісь, яшчэ адзін страждушчы нашолся.
Фэльчар. Вось табе і здавальненьне душы.
Дзяк. Мар‘я, будзь ты в отсутствии зубодёра, зубодёром, а ты, жывая душа, шэствуй за этим эскулапом и повинуйся ей строго.
Пісар. Фэльчар зараз прыдзе.
Жонка пісара. Вядзі, Мар‘я, вядзі.
Біч. Тут не бальніца, а сход начальствуюшчых ліц.
Набінос. І на аснаваньні гэтага, пастанаўленьня, выпаўзі хворы з гэтай кватэры, да асобага загаду.
Біч. Прэдпісываю, як старшыня воласьці.
Мар‘я (з хворым вышла).
Жонка пісара. П‘ю за здароўе пана фэльчара.
Фэльчар. Рад у вас быць не як фэльчар, а як госьць.
Жонка пісара. А цяпер за здароўе пана вучыцеля.
Вучыцель. Бязьмерна рад вашай прыхільнасьці.
Жонка сядзельца. Ня было-б вас, дзеці нашы нявучоныя былі-б.
Сядзелец. Чакай, я скажу.
Жонка сядзельца. Ня лезь, а то як дам пад бараду, язык ушчэміш.