ловек, пал духом і скорбіл, что наш цветнік, наша оранжерея, не может носить этого достойного имени, а теперь мы в полном составе: Саша, Маша и Татьяна, лев, лисица, обезьяна, от Арины до Грипины, от барина до лакея, от попа до архиерея, все на местах.
Біч. Можам асудзіць.
Набінос. Сто бізуноў уліць.
Абібок. У катаргу саслаць.
Лупадзёр. Галаву адарваць.
Дзяк. Отпеть і пахаваць.
Пісар. Пашто так многа, лепш вып‘ем.
Вучыцель (устае з чаркай).
Вып‘ем мы чарку, забудзем пра гора,
Засьмягшыя губы хоць чуць прамачым.
Годзе нам млеці ў зьдзеку, ў пакоры.
І так ўжо досыць век цэлы маўчым.
Дзе там пра шчасьце і долю нам дбаці
Ня скора нам гэта яшчэ дачакаць
Бяда, недастаткі, цягам у хаце
Вып‘еш, дык неяк лягчэй гараваць.
Дык вып'ем за паважаных нашых гасьцей, жыць і радавацца. Урра!
Усе. Урра!
Жонка сядзельца. Кажы цяпер ты, кажы (да гасьцей). Калі ласка ўвага, мой муж хоча віншаваць імяніньніка.