лепш выпі тут (бярэ бутэльку, чарку, налівае і дае).
Панас. Рад слухаць вас (выпіў, а пасьля кажа):
У гэтай чарачцы я шчырасьць пану слаў,
каб бог здароўя і сілы шмат паслаў,
каб пана слухалі, усе баяліся,
каб вораг плакаў, а мы сьмяяліся.
Каб пан на небе быў земскім начальнікам.
І добра нос нацёр нашым зухвальнікам.
А якая-ж смачная, калі ласка яшчэ.
Пісар (налівае).
Панас (выпіў). А характар у пана, як у нябожчыка вашага дзеда, і той вечны пакой, не шкадаваў і трэцьцяй чаркі, калі чарка за чаркай гладка коціцца.
Пісар (налівае). Ну, пі яшчэ, і вылазь.
Панас. Дзякую, трошкі падмацаваўся.
Мар‘я. Залатоўку назад давай, выпіў-жа за дарма.
Панас. Жартуеш баба ці што? (пайшоў).
Мар‘я. Гэта завецца помач, растоўк дзьве талеркі, выпіў са тры калішкі гарэлкі, і пайшоў, а на ноч зьявіцца п‘яны як смоўж. Я ўжо манілася прасіць пана, каб пад яго якую стацьцю падвесьці, ды ў адседку на дні тры чатыры пасадзіць.
Пісар. Па службе ён спраўны, а што любіць выпіць, гэта да справы не адносіцца.