Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кой бомбай уляцеў фэльдкурат. Ён быў у аднэй камізэльцы і з цыгарай у руцэ.

— Д… дык вы ўжо тут? — сказаў ён. — А гэта вас… п… прывялі? Э… Ці няма ў вас запалак?

— Ня маем, пане фэльдкурат, — адказаў Швэйк.

— А… а чаму ў вас няма запалак? Кожны салдат павінен мець запалкі, каб можна было закурыць. Салдат, што ня мае запалак, ёсьць… ёсьць…

— Дазвольце далажыць, ёсьць без запалак, — падказаў Швэйк.

— З… зусім правільна… ёсьць без запалак, і ня можа даць нікому закурыць. Гэта — першае. А цяпер — другое. Ці не сьмярдзіць у вас ад ног?

— Ні ў якім разе, не сьмярдзіць.

— Дык гэта — другое. А цяпер — трэцяе. Гарэлку п‘іцё?

— Ні ў якім разе, гарэлкі ня п‘ю. Толькі ром.

— Вельмі добра! Вось зірніце на гэтага салдата. Я пазычыў яго на дзень у паручніка Фэльдгубэра — гэта яго дзяншчык. Ён ні трасцы ня п‘е, такі цьві… цьзі… цьвярозьнік… А таму й пойдзе з маршавай ротай… Бо такі чалавек мне не патрабны. Гэта на дзяншчык, а карова. П‘е адну ваду і мычыць, як бык.

— Гэй ты, цьві… цьвярознік, — зьвярнуўся ён да салдата. — Сорам, дурню! Дачакаешся ты ў мяне, расквашу я табе морду!

Тут фэльдкурат зьвярнуў увагу сваю на тых, што прывялі Швэйка і, як ні пнуліся стаяць роўна, хісталіся, марна стараючыся абаперціся на свае стрэльбы.

— Вы-е п… п‘яныя! — абурыўся фэльдкурат. — Вы напіліся пад час выкананьня службовых абавязкаў! За гэта я загадаю вас пасадзіць! Швэйк! Адбярыце ў іх стрэльбы, завядзіце іх на кухню і папільнуйце, пакуль ня прыдзе канвой, каб іх павесьці. Я зараз пазваню ў кашары.

І вось Наполеонавы словы: „На вайне становішча зьмяняецца з кожным мгненьнем“ знайшлі тут поўнае сваё сьцьвярджэньне: ураньні канвойныя вялі пад штыхамі Швэйка і баяліся, каб часам ён ад іх ня ўцёк; прывёў іх да месца сам