Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У гэты момант увайшоў быў Драшнэр са сваёй дружынай — грозны і няўмольны. Сцэна, якая адкрылася потым, нагадвала паляваньне на курапатак: паліцыянты зганялі ўсіх простытутак у гурт, і Швэйк апынуўся тады ў гэтым гурце, бо па сваё няшчасьце сказаў камісару Драшнэру, калі той вымагаў ад яго пасьведчаньне асобы: „А ці ёсьць у вас на гэты прадмет дазвол паліцэйскае ўправы?“ Швэйк успомніў таксама пра аднаго поэта, які сядзеў за-звычай вунь там, пад люстэркай, і сярод тлуму ды сумятні пад сьпёвы і гукі гармоні пісаў вершы, і тут-жа чытаў іх простытуткам.

У Швэйкавых канвойных ніякіх падобных да гэтых успамінаў ня было. Ім усё было зусім новае. Ім гэта гатова было ўпадабацца. Адзін з іх адразу адчуў сябе, як рыба ў вадзе. Гэта быў маленькі таўстун, — таўстуны апрача свайго оптымізму маюць вялікі нахіл на эпікурэйства. Даўгаль з момант вагаўся сам з сабой. Але, згубіўшы свой скэптыцызм, ён памалу губляў і сваю сталасьць, рэшткі разважлівасьці і надмервую сьцеражлівасьць.

— Пайду-тку я паскачу, — сказаў ён пасьля пятага кухля піва, убачыўшы, як пары скачуць „шляпака“. Таўстун вясёла аддаўся радасьіям жыцьця. Побач з ім сядзела адна дзяўчына і вярзла няпрыстойныя рэчы. Вочы ў яго блішчалі.

Швэйк піў.

Даўгаль, паскакаўшы, вярнуўся да стала з партнэркаю.

Канвойныя сьпявалі, скакалі, не перастаючы піць і лепаць сваіх суседак.

І ў атмосфэры прадажнага каханьня, алькоголю і табачнага дыму нявідочна лунаў стары дэвіз: „Пасьля нас — хоць патоп“.

Па абедзе да іх падсеў нейкі салдат і прапанаваў ім свае паслугі — зрабіць ім за пяць крон флегмону і заражэньне крыві.

Шпрыц для ўпырскваньня пад скуру ў яго з сабой, і ён можа ўпырскнуць у нагу ці руку газы[1]. Дзякуючы гэтай

  1. Гэта — добра выпрабаваны спосаб трапіць у шпіталь. Адылі здраджае пах газы, які астаецца і ў пухліне. Бэнзына лепей, бо хутчэй выпараецца. Пазьней упырсквалі сабе мешаніну з эфіру і бэнзіны. Яшчэ пазьней дайшлі і іншых удасканаленьняў.

    Заўвага аўтара.