Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўявіць, усё гэта ў яго было зьвязана ў два клумкі. А хлапец гэты надумаў, што ўсё гэта мусіць зжэрці сам. Сталі мы ў яго прасіць па-добраму, раз ён сам не даўміўся, што павінен падзяліцца з намі, як рабілі ўсе нашыя хлопцы, калі што-якое атрымлівалі. А ён, скупярдзяка, — і ні ў той бок — бачыце, яму тут два тыдні сядзець, дык ён сабе жывот сапсуе капустай ды гнілой бульбай, якую нам даюць на абед. Аддае, бачыце, нам свой казённы абед і хлебны паёк, нічога, бачыце, супроць таго ня мае, але хай, кажа, мы гэта падзелім пароўна, а хоць карыстаемся па-чарзе... Тонкага розуму быў чалавек: на „парашу“ і садзіцца не хацеў, адкладаў назаўтрае і пад час прахадкі рабіў гэта ў прыбіральні на двары. Такі быў расьпешчачы, што нават клязэтную паперу з сабой прынёс. Мы яму сказалі, што начхаць нам на яго порцыю, і цярпелі дзень, другі, трэці... Хлапец жор вянгліну, мазаў хлеб маслам, лупіў яйкі, адным словам — жыў. Курыў цыгаркі і нават пацягнуць нікому не хацеў даць: бачыце, курыць мы ня маем права, і калі „архангел“ убачыць, што ён нам дае курыць, дык яго запхнуць у адзіночку. Адным словам, як я сказаў, тры дні мы трывалі. На чацьверты дзень, уначы, надышоў час расплаты... Хлапец прачнуўся ўраньні. Чакайце, забыўся вам сказаць, што ён штодня ўраньні, апаўдні і ўвечары, перад тым, як класьціся, заўсёды маліўся, доўга маліўся. Памаліўся, значыць, і палез за сваімі клумкамі пад пол. Што і казаць клумкі тамака былі, але худыя, зморшчаныя, як сушаная сьлівіна. Ён румзаць, што яго абакралі, што пакінулі яму там адну клязэтную паперу. Потым сьціх, хвілін з пяць падумаў, вырашыў, што мы пажартавалі, ніто ўсё куды-небудзь схавалі. Кажа, ды яшчэ так весела: „Ведаю, жулікі, што вы мне ўсё вернеце. Ну і хвацка гэта ў вас вышла!“ Быў у нас там адзін з Лібені, дык той яму і кажа: „Ведаеце што, накрыйцеся з галавой коўдраю ды лічыце да дзесяці, а потым паглядзіце ў свае клумкі“. Наш хлапец слухмяна накрыўся з галавой дый лічыць: „Раз, два, тры“... А лібеньскі кажа: „Ня гэтак шыбка, цішэй!” А той пад коўдраю зноў пачынае лічыць. Паволі на-расьцяг: „Раз... два.. тры...” Калі, налічыўшы да дзесяці, зьлез са свайго ложка, паглядзеў у клумкі — Езус,