Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагамі яго больш за пяць хвілін, пакуль у яго не затрашчэлі рэбры ды не пашла з ляпы кроў. Ды яшчэ дзён дзесяць мадзеў. Жывучы быў, сукін сын.

— Бачыш, падлюга, як у нас распраўляюцца, калі хто-небудзь наважыцца бунтаваць ці ўцячы, — скончыў свой дыдактычны выказ нагляднік Славік. — Гэта ўсёроўна, што самагубства, за якое ў нас такім-жа парадкам караюць. Або, крый божа, табе, паскудніку, узбрыдзе на розум, як прыдзе інспэкцыя, на што-небудзь паскардзіцца! Калі інспэкцыя прыдзе і запытае: „Ці ёсьць якія скаргі?“ — дык ты, сукін сын, павінен стаць ва фронт, казырнуць і адрапартаваць: „Ніякіх няма, усім здаволен“. Ну-тку, перакажы, брыда!

— Ніякіх няма, усім здаволен, — праказаў Швэйк з такім мілым выразам, што нагляднік улічыў гэта за праўдзівую шчырасьць і душэўную чыстату.

— Дык зьдзявай штаны і пойдзеш у шаснаццатае, — сказаў ён мягчэй, не прыкладаючы да гэтага, як за-звычай, ані „паскудніка“ ані „сукінага сына“.

У „шаснаццатым” Швэйк засьпеў чалавек з дваццаць мужчын у сподніках. Тут былі ўсе, у каго ў праводным акце была адзнака: „Steng behüten, beobachten!“ і за якімі вельмі шчыра прыглядалі, каб яны не ўцяклі.

Каб споднікі былі чыстыя, а на вокнах ня было крат, дык на першае вока рабілася-б уражаньне, што вы знаходзіцеся ў прымыльніку.

Швэйка прыняў ад фэльдфэбеля стараста, барадаты дзяцюк у расшпіленай сарочцы. Ён запісаў яго імя на аркуш паперы, што вісеў на сьцяне і сказаў яму:

— Заўтра ў нас прыстаўленьне. Нас павядуць у капліцу на казаньне. Мы ўсе там будзем стаяць пад катэдрай у адных сподніках. Во будзе пацеха!

Як і ўва ўсіх у вастрогах і турмах, у гарнізоннай турме была свая капліца, якая зьяўлялася аблюбёнай забавай арыштантаў. Сэнс быў ня ў тым, каб прымусовае наведваньне турэмнай царквы зблізіла арыштантаў з богам ці прывяло іх да добрачыннасьці. Пра гэтае глупства няма чаго і гаварыць. Проста, набажэнства і казаньне давалі ратунак ад турэмнае