Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бязьвінныя; з гэтых бязьвінных дзевяцьдзесяць дзевяць процантаў па разглядзе справы былі засуджаны.

Вайскова-юрыдычны апарат быў дасканалы. Гэткі апарат мае кожная дзяржава перад політычным, зкономічным і моральным банкруцтвам. Бляск былое магутнасьці і славы ахоўвалі суды, паліцыя, жандармэрыя і прадажная зграя даказчыкаў.

У кожнай вайсковай часьці Аўстрыя мела сваіх шпэгаў, якія даказвалі на сваіх таварышоў, што спалі з імі на аднэй падлозе і ў паходзе дзяліліся з імі хлебам.

Матэрыял у гарнізонную турму дастаўляла таксама і ахранная паліцыя. Вайсковая цэнзура выпраўляла сюды аўтараў корэспондэнцый паміж фронтам і тымі, хто застаўся ў страшэннай бядоце дома; жандары прыводзілі сюды і старых няздольных да працы сялян, што пісалі сыном на фронт, а вайсковы суд прышпіляў ім да карку па дванаццаць год турмы за словы спацяшэньня ці за апісаньне іхнае ўласнае галоты.

З Градчанскай гарнізоннай турмы ішла дарога праз Бржэўнеў на Матольскі пляц. Там можна было бачыць гэткія карціны. Пад канвоем салдат ішоў чалавек у ручных кайданох, а за ім на калёсах везьлі труну. На пляцы чулася кароткая каманда: „Аддзяленьне, плі!“ — і назаўтрага па ўсіх ротах, батальёнах чыталі палкавы загад аб чарговым расстрэле аднаго з узядзеных у войска за ўзьняты ім „бунт“, калі капітан выцяў шабляй яго жонку, якой ня змога была разлучыцца з мужыком.

А ў гарнізоннай турме „тройца“, — нагляднік Славік, капітан Лінгардт ды фэльдфэбель Рэпа, якога звалі „кат“, — спраўлялі свае заданьні. Колькі людзей зьбілі яны да сьмерці ў адзіночках!

Магчыма, што капітан Лінгардт і ў рэспубліцы яшчэ астаецца за капітана. Зычу яму, каб гады службы ў гарнізоннай турме былі яму залічаны. Славіку яго стаж быў залічан дзяржаўнай паліцыяй. Рэпа стаў цывільным і вярнуўся да свайго рамяства майстра будаўнічых работ. Магчыма, што ён сябра якога-небудзь патрыятычнага гуртка ў рэспубліцы.