Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рукі, а кожны трымаўся самастойна, абярнуўшыся да другога патыліцай. Зьявілася і зубная шчотка з надпісам „Viribis unitus“ref>„Агульнымі сіламі“.</ref>, каб кожны, хто будзе чысьціць ёй зубы, не за- бываўся на Аўстрыю. Шыкоўны і зусім неабходны для фронту і акопаў падарунак быў поўны набор прылад да манікюру. На футарале была карцінка, дзе намалявана было, як ірвецца шрапнэль і кідаецца ў атаку герой у сталёвай касцы і з вінтоўкай напагатове. Пад карцінкай быў надпіс: „За веру, імпэратара і айчыну!“ Скрынка з пернікамі была без карцінкі, але затое на ёй быў верш:

Oesterrlich, du edles Haus,
Steck deine Fahne aus,
Lass sie im Winde weh‘n
Oesterreich muss ewig steh‘n!“

На другім баку быў зьмешчаны чэскі пераклад:

О, Аўстра-Вэнгрыя, магутная дзяржава!
Хай разьвяваецца твой пераможны сьцяг!
Ты векапомнай ахінешся славай.
І згіне вораг твой, разьбіты ў прах!

Апошні падарунак быў белы гіяцынт у гарнушку.

Як усё было раскладзена на ложку, баронэса не змагла ўстрымацца, каб ня пусьціць мілоснай сьлязы. Дзе ў каго з галодных сымулянтаў таксама пацяклі... сьлінкі. Сяброўка падпірала Швэйка, каб выгадней яму было сядзець, і тож прасьлязілася.

Было ціха, як у царкве.

Раптам цішу перарваў Швэйк, сашчапіўшы рукі, як на маленьне.

— „Ойча наш, іжэ есі на небесех, да сьвяціцца імя твае, да прыідзет царсьцьвіе твае... „Прабачайце, панічка, збрахаў! Я хацеў сказаць: „Госпадзі божа, айцец нябесны, благаславі гэтыя дары, якімі дзеля шчодрасьші твае і пакарыстаемся. Аман“.