Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Далей ня памятаю, — суняўся Швэйк. — Калі хочаце, дык сьпяю вам:

Ох, у сэрцы поўна болю
З болю сэрцайка дрыжыць.
Выйду, гляну я у поле,
Дзе дарожанька бяжыць.
Дзе-ж ты, любая каханка...

— Далей таксама ня ведаю, — уздыхнуў Швэйк. — Ведаю яшчэ першы радок з „Дзе радзіма мая“[1] і пасьля „Гэнэрал Віндышгрэц з харобрымі панамі, узьняўшыся раньнім золкам, вайну зачыналі“, ды яшчэ са дзьве простанародныя песенькі накшталт „Хавай нам божа, гаспадара“[2], „Ішлі мы проста ў Яромэр“ ды „Дастойна есьць, яко воісьціну“...

Абодва дактары перазірнуліся, і адзін з іх запытаў Швэйка:

— Дасьледвалі калі-небудзь вашыя псыхічныя здольнасьці?

— На вайсковай службе, — урачыста і горда адказаў Швэйк. Мэдыцынская камісія офіцыйна вызнала мяне за хронічнага ідыёта.

— Мне здаецца, што вы сымулянт! — крыкнуў на Швэйка другі доктар.

— Зусім не сымулянт, панове! — бараніўся Швэйк. —

Я самы сапраўдны ідыёт. Можаце даведацца і ў канцылярыі дзевяцьдзесят першага палка ў Чэскіх Будэйовіцах або ў Управе для запасных у Карліне.

Старэйшы доктар безнадзейна махануў рукой і, паказваючы на Швэйка, сказаў санітарам:

— Аддайце назад яму ягоную вопратку і перадайце яго ў трэцяе аддзяленьне, у калідор. Пасьля адзін з вас хай вернецца і занясе ўсе паперы аб ім у канцылярыю. Ды скажыце там, каб не марудзілі, каб ён у вас доўга на карку не сядзеў.

Дактары яшчэ раз кінулі два сярдзітыя позіркі на Швэйка, які, далікатна адвітаўшыся, пачціва пасунуўся задам да дзьвярэй. Калі, адзін санітар зазначыў, што Швэйк клеіць дурня, ён адказаў:

  1. Чэскі нацыянальны гімн.
  2. Аўстрыйскі гімн.