Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вода спыняўся на пятнаццёх, у супраціўніка было чатырнаццаць. На старога Вэйводу ўсе страшэнна злавалі, а найбольш лаяўся маставік, які ўсяго па ўсім выклаў гатоўкаю восем крон. Ён адкрыта заявіў, што чалавеку накшталт Вэйводы няма месца на белым сьвеце, і што гэткаму трэба надаваць высьпяткаў, выкінуць і затапіць, як шчанюка. Вы ня можаце сабе ўявіць роспач старога Вэйводы. Нарэшце, у яго бліснула ідэя. „Мне трэба да-ветру“, — сказаў ён камінару. — „Згуляйце за мяне, пана майстра“. І проста так, бяз шапкі, выбег на вуліцу па паліцыю, знайшоў патруль і наведаміў, што ў такім-гэткім шынку гуляюць у азардовыя гульні. Паліцыянты загадалі яму ісьці наперад і сказалі, што прыйдуць за ім сьледам. Калі Вэйвода вярнуўся ў шынок, яму сказалі, што за гэты час фэльчар прайграў больш, як два мільёны, а швэйцар больш, як тры. У катле назьбіралася расьпісак на пяцьсот тысяч. У наступны момант ўрынуліся паліцыянты, маставік крыкнуў: „Уцякай, куды каторы!“ — але было ўжо позна. На банк наклалі арышт і ўсіх чыста павялі ў паліцыю. Вугляр з Здэраса ўпінаўся, дык яго павезьлі ў „кашы“. У банку было больш, як на поўмільярда пазыковых дакумантаў ды гатоўкаю паўтары тысячы крон. „Нічога падобнага я дагэтуль ня бачыў“ — сказаў паліцэйскі інспэктар, убачыўшы такія шалёныя сумы. — Гэта мудрай, як ў Монтэ-Карла“. Усе, апроч старога Вэйводы, засталіся ў паліцэйскім камісарыяце дя раньня. Вэйводу, як даказчыка, выпусьцілі і абяцалі яму, што ён атрымае законную траціну арыштаванага банку, прыблізна сто шэсьцьдзесят мільёнаў крон.

Стары з усяго гэтага ашалеў і ўраньні хадзіў па Празе ды заказваў сабе тузінамі незгаральныя шафы... Во што значыць — пашанцавала ў карты!

Тут Швэйк пашоў гатаваць грог. Пад ноч фэльдкурат, якога Швэйк ледзьве патрапіў накіраваць у ложак, пусьціў сьлязу.

— Прадаў я, дружа, цябе, — хліпаў ён, — ганебна прадаў. Пракляні мяне, дай мне поўху — варта! Аддаў я цябе на зьежу. У вочы табе баюся зірнуць. Бі мяне, кусай, зьніштож! Лепшага я не заслужыў. Ведаеш, хто я?