Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зіраць наперад. Калі пазьней падзеі разгарнуліся ня зусім так, як ён вызначыў „Ля чашы“, дык мы павінны мець увагу на тое, што Швэйк не атрымаў грунтоўнае дыплёматычнае адукацыі.


РАЗЬДЗЕЛ ІІ

ДОБРЫ ВАЯКА ШВЭЙК У ПАЛІЦЭЙСКАЙ УПРАВЕ

Замах у Сараеве напоўніў політычную ўправу безьліччу ахвяр. Іх прыводзілі адну за аднэй, і ў канцылярыі, дзе прымалі арыштаваных, стары інспэктар, сустракаючы тых, хто ўваходзіў, дабрадушна бурчэў:

— Гэты Фэрдынанд вам дасца ў знакі!

Калі Швэйка ўпіхнулі ў адну з мноства камэр на першым паверсе, ён знайшоў там кампанію з шасьцёх чалавек. Пяцёра сядзелі навокал стала, а ў кутку на ложку, нібы цураючыся ўсіх іншых, сядзеў шосты — мужчына сярэдняга веку.

Швэйк пачаў распытваць аднаго па адным, завошта іх пасадзілі. Ад усіх пяцёх, што сядзелі за сталом, ён дастаў бадай што адзін адказ.

— За Сараева.

— За Фэрдынанда.

— У сувязі з забойствам пана эрцгэрцага.

— Праз Фэрдынанда.

— За тое, што ў Сараеве забілі пана эрцгэрцага.

Шосты, што цураўся іншых, заявіў, што ён ня хоча з імі мець нічога супольнага, каб ня ўспала на яго якое-небудзь падазрэньне, бо ён сядзіць тут за замах на забойства дзеля рабунку галіцкага мужычка.

Швэйк падсеў да кампаніі змоўнікаў, якія ўжо дзесяты раз апавядалі, як яны сюды трапілі.

Усіх, апрача аднаго, схапілі былі або ў шынку, або ў віньніцы, або ў кавярні. Выключэньнем ад усіх быў надзвычай тоўсты пан у акулярах з заплаканымі вачмі, якога арыштавалі дома ў яго ўласнай кватэры. Арыштавалі яго за тое, што за два дні да замаху ў Сараеве ў шынку „ў Брэшкі“ заплаціў па рахунку за двух сэрбскіх студэнтаў тэхнікаў, і яго, п‘янага,