Старонка:Про багацтво да бьедносць (1881).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заарештаваць. Із 700 чалавьек толькі 40 вьернулось на катаржнаје жицьцьо, на лінију, а астатније всье билі пасправаджани да дому „по етапу“. От вам наши заработкі в багатих крајах, а што вжо дома, то ньема чаго казаць. Мабуць добра живьецца нам дома, калі ја на старасць гадов мусів кінуць гаспадарство, взьацца за жальезньак і іці на тују пракльатују жальезніцу“.

Льудзі прасілі дзьеда, штоб јон расказав, јак јано сталось, што бьедносць вигнала јаго на катаржнују работу, на жальезніцу, і Карпо пачав свају размову:

„Чераз колькі гадов посльа, „волі“, наш пан пакінув свајо хазьајство, бо бив льедашчиј, јак і всье пане, і бьез паншчини јаму натто цьажко било управицца. За паншчиној било при нашом сьалье всьаго польа 1,500 дзьесьанцін, з јіх 500 адајшло на нас сотньу хазьаінов, а решта 1000 засталось за паном.

Јак ми пачулі, што јон хоче кінуць хазьајство, і аддаць в аренду зьемльу, то ми сабралісь грамадоју, згаварилісь між собоју, штоб наньаць панскују зьемльу