Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/250

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзікія словы і звароты, што проста дзіву даешся, як таленавіта перадаюць нашы дзелаводы расійскія словы ў беларускай транскрыпцыі: бязумоўна, для вёскі такія словы будуць ня больш зразумелымі, чымся іх расійскія аўтэнтыкі.

Ня так даўно ў "Сав. Бел". быў зьмешчаны артыкул пра культуру і мову бюрократызму. Там, ня вялікі жаль, ня было праведзена паасобных прыкладаў з нашай сучаснай практыкі, але, наогул, думка выказана правільная; сапраўды, наша канцэлярыя ў значнай меры яшчэ карыстаецца зваротамі старой дарэформенай канцэлярыі: нездарма-ж слова "цыркуляр" да гэтага часу служыць сынонімам сухасьці, мёртваслоўя і г. д.

Пераносіць практыку надуманых канцэлярскіх слоў у газэту — на наш погляд — справа вельмі рызыкоўная. Але яшчэ больш адмоўным зьявішчам трэба лічыць тое, што вельмі часта і нашы газетныя работнікі нядбайна адносяцца да таго, што яны пішуць, ня ўдумываюцца ў сэнс слоў і сказаў, і ў выніку выходзіць не сялянская газета, а лішні пэрл канцелярскай творчасьці. Сюды-ж трэба аднесьці і значны процант расійскіх ці напалову расійскіх (і такія ёсьць!) слоў, і тэрмінаў, і зваротаў, якія сьмела можна было-б замяніць на жывыя беларускія. Прыкладаў доўга шукаць ня трэба.

Перад намі — "Чырвонае Палесьсе" — орган Мазырскага АК КПБ і АВК.