Старонка:Пракосы напамяць (1932).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Яшчэ і ня прызнаны ён,
Нідзе, нікім ня змушчаны,
Расьце мой верш з палянамі,
З дубровамі ды пушчамі.

Расьце мой верш, гартуецца,
Гавораць словы шчырасьцю,
Бліжэй да сэрца туляцца,
Каб перад вамі вырасьці

Вязанкаю імкнёных дум,
Поэмаю ці доказам,
Пра найвялікшых дзей хаду
І нашы дні высокія.

Пра тых, што наканоўвалі
Шляхі, і заўжды клікалі:
— Мы ня жывем высновамі,
А справамі вялікімі.

Я разам з імі, дужымі,
Іду на штурмы будучынь,
Я разам з імі, мужнымі,
Свой песенны бяру пачын.