Старонка:Пракленашы (1913).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі полымя ад гарэўшага снапа с ыскрамі вырвалася с печкі і запаліла насаджэные на жордках снапы. Не пасьпеў Якуб спаўсьці са страхі, як заняло ўжо ўвесь ток. На бяду узьняўся яшчэ і вецір і піракінуў агонь на другіе будынкі.

Зьлезшы са страхі, Якуб доўга стаяў, як адурнеўшы і ня ведаў, што дзеіцца і што рабіць. Крыкі ад хаты збудзілі яго, ён азірнуўся і ўбачыў, як яго жонка, зварьяцеўшы с супуду, крычала і кідалася у разные бакі. Сын і дачка праставалосые стаялі і плакалі з гора. Не прайшло і гадзіны як увесь дастатак Якуба пашоў дымам.

Што рабіць? куды йсьці? не было рады.

Відзючы такое гора, мужыкі з вёскі Кавалькоў, зжаліліся над нешчаснымі і далі Якубу і яго сямьі тымчасовы прытулак.

Але нічога не памагала, ўсё ішло да астатняга упадку: жонка с супуду захварэла і праз тыдзінь памёрла, Янка пайшоў у салдаты і там як бы зьгінуў, нідаўшы аб сябе ніякай весьці, а Гануля, пра вясельля каторай ціпер і думаць нечага было, пайшла ў горад шукаць службы, дый тож не вярнулася да бацькі. Хадзілі чуткі, быццам іна трапіла ў вясёлы дом, дзе на векі зьгінула.

Ішлі гады. Якуб тужучы па прошлым жыцьці многа разоў хадзіў на тое мейсца, дзе была