Старонка:Пракленашы (1913).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На другую ноч Якуб з дзяцьмі, як і раней, пайшлі ў ток малаціць. Сам ён стаў раздмухіваць прынесеные с хаты у гаршку вугальля і толькі што загарэлася першая трэсачка, як Янка і Гануля ў вадзін голас крыкнулі:

— Татка, татка, глядзі, авёс змалочан!

Якуб адвярнуўся і ўвідзіэ, што дапраўды авёс змалочан. Бліскавіцай ў галаве яго бліснула: ці не пракленашаў гэта работа; але думку сваю ён затаіў.

У хаці, абедаючы, усё парашылі, што над імі нехта сьмяецца, і наракалі больш усяго на прыстанскіх мальцаў, бо тыі часта любілі пасьміяцца над кім-нібудзь, толькі жарты іх ані не пахадзілі на малацьбу, а былі дужа ўжо дрэнные. Але калі зразу тры начы невядомые малацьбіты малацілі авёс, Якуб стаў думаць, што больш німа каму гэта рабіць, як толькі пракленашам. Але аб гэтакай дагадцэ ён нікому ні слова не гаварыў; яму хацелася ўпярод самому добра ў гэтым прыканацца.

Вось на чацьвёрты дзень Якуб сказаў сваім хатнім, што ідзець у пушчу, дзе сякуць лес, каб дагаманіцца вазіць бэлькі ў падрадчыка, і што верніцца назад позна ноччу, а можа і раньніцай. Прыладзіўшыся нібыццам у дарогу, Якуб забраўся неўзнаку у восіць і праліжаў у ей цэлы дзень. Як сьцямнела, Якуб узлез на страху тока і зробіў у ей дзюру, каб было відаць усё ў нізу.