Старонка:Праграма беларускай мовы для народнае школы (1941).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«разьвязваньня языка» праграма раіць гутарку з малюнку, вывучваньне і гаварэньне вершаў, узбагачаньня лексыкі дзяцей новымі словамі і зваротамі.

Як матарыял для пісьмовых укладаньняў трэба выкарыстоўваць непасрэдны досьлед назіраньня дзяцей у галіне сэзонных зьявішчаў прыроды і г. д. Наагул патрэба, каб вучань добра ведаў тое, аб чым ён будзе пісаць.

У V—VII кл. работа адносна разьвіцья мовы ідзе поруч з літаратурным чытаньнем. Паводле тых твораў, якія вучні вывучаюць, вучні практычна знаёмяцца з вобразнасьцю мовы, з ужываньнем слоў у простым і пераносным значэньні, выконваюць вусныя і пісьмовыя ўкладаньні, робяць апісаньні прадметаў, пэйзажаў, эпізодаў, на аснове беспасрэднага нагляданьня і ўспамінаў, адначасна выкарыстоўваючы паасобныя ўзоры мастацкіх твораў.

У V кл. праграма раіць пісьмовыя працы розных формаў, пераважна апавядальнага характару. У VI кл. гэтая работа ўскладняецца ўвядзеньнем новага больш складанага жанру — апісаньня, і адначасова пісьмовыя працы ставяцца ў сувязь з тымі назіраньнямі, якія вучні робяць над літаратурнай тэхнікай ў працэсе кляснай пераапрацоўкі мастацкіх твораў (укладаньні-кампіляцыі з выкарыстаньнем літаратурных тэкстаў), укладаньне плянаў мастацкіх апісаньняў, утварэньне самастойных апісаньня паводле літаратурнага ўзору, пераапрацоўка асобных разьдзелаў і часткаў літаратурнага твору з мэтай адказу на пэўную тэму і г. д.

IV. Літаратурны матарыял курсу народнае школы.

Пэдагагічнае правіла «ад блізкага да далёкага» прымушае перадусім браць матарыял для вывучэньня і назіраньня із навакольнага жыцьця свайго раёну, акругі, краіны.

Вось чаму тэмы для распрацоўкі на занятках чытаньня ў I—IV кл. закранаюць пытаньні сям‘і і школы, дзіцячага жыцьця, прыроды, сельскай гаспадаркі, заняткаў мясцовых жыхароў і г. д. У IV кл. ад агляду мясцовасьці раёну праграма пераходзіць да нашай Бацькаўшчыны, яе мінулага і сучаснага.

У V—VII клясах, як матарыял для чытаньня, бяруццца лепшыя творы мастацкай літаратуры, якія таксама закра-