Гэта старонка не была вычытаная
II
Да торбы краіну вайна давяла,
Да торбы жабрачай, галоднай уцехі, —
Як многа у хлебе пракіслым зяла!
Усюды руіны, курганы маршчын;
Між імі губляюцца радасьці сьцежкі,
Між імі і сумна-жалобных лагчын.
На гэтай зьдзічэласьці змучаных дзён,
На шчэбнях руінных, дзе жвірыцца камень,
Эпохі паралюш, злачынствы, праклён.
Ў азглелых руінах конвульсій гады;
Між імі Цень Консула нешта шукае,
Хіхікае ў кроках зладзейскай хады.
Ўзьнімае свой чорны цыліндр над сабой,
Каб моўчкі пад ім пакаленьні прайшліся,
Бы арміі войска пакорнага ў бой.
Ступае нагой на магільны курган, —
На трон сваіх будучых консульскіх місій,
Сьціскаючы ў лапе крывавы наган.