Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыць яму і я ўжо палажыўся толькі слухаць яго ды сачыць за ім.

— Ці ведаеце, — загаварыў далей Адам Арцёмавіч, — каб цяпер адразу загарэлася ўся зямля, дык я зрабіўся-б утрапёным ад радасьці.

— Вы, здаецца, і бяз гэтага ўтрапёны, вар‘ят!.. — ня стрымаўся я.

— Не, не! Вы даслухайце (чаго сярдзіцца?), вы ня ведаеце, што я хочу вам сказаць… Вы ведаеце, што было-б? — Адзін схапіўся за пагоны, другі — за кішэні з чырвонцамі, грамада рынулася-б рабаваць. Пацеха была-б якая, ха-ха-ха!..

— Таксама не да рэчы гаворыце, бо кожнаму было-б не да пагонаў, і не да чырвонцаў.

Адам Арцёмавіч пачырванеў і адвярнуўся ад мене.

— Але к чорту пра двуногіх, — зьмяніў ён тэму, — лепей пагляджу, як жыве прырода; што за пагода стаіць, якая ноч: там зусім інакшая справа.

Пры гэтых словах Адам Арцёмавіч, крыху паківаўшыся пагультайску на месцы, цяжка ўзьняўся і, нарэшце, высунуўся напалову на двор праз разьбітае вакно вагона.

— Маці-прырода! Сьвятая, прыгожая ноч! Толькі ты адна чыстая і прыгожая, і пакойная… Ты ўсіх роўна і кахаеш і караеш; як-жа