Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Да дзяцей.

Добрыя дзеткі жадаюць быць разумнымі i хочуць вучыцца. Гэта прыгожа. Я буду вас вучыць, дзеткі, а вы старайцеся ўважна слухаць і добра вучыцца. Пачнём-жа з Божай помаччу. Давайце, дзеткі, памолімся шчыранька, каб Бог памог нам хутка асіліць усю азбуку і навучыцца чытаць.


Пры вучэньні дзяцей дома няхай маці або хто яе заступае ў сям‘і падчас заняткаў з дзяцьмі гутарыць з імі аб Богу і жыцьці набожным і навучае іх малітвам. Кожную малітву трэба навучыць чытаць правільна, без ніякае памылкі. Калі дзіця можа ўжо само чытаць, хай карыстаецца гэтай кніжкай, як малітвеньнікам, чытаючы па ёй малітвы штодня, рана і ўвечары. Пасьля гэтага без асаблівых труднасьцяў вывучаць дзеці малітвы напамяць.