Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ангельская песьня.

Ангелы на небе заўсёды Бога выхваляюць. І мы з імі павінны Бога славіць і маліцца Яму.

Аднаму добраму хлопчыку Бог даў пачуць ангельскі сьпеў на небе ў такіх словах:

Ст҃ы́й бж҃е, ст҃ы́й крѣ́пкїй, ст҃ы́й безсме́ртный. Сьвяты Божа, Сьвяты Крэпкі, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас.

Падняты бурай угару ў часе землятрасеньня, хлопчык сам навучыўся гэтага сьпеву, і калі спусьціўся з неба, дык перадаў людзям. Усе пачалі такімі-ж словамі маліцца, дадаўшы ад сябе:

поми́лꙋй на́с.

І Бог зьмілаваўся над людзьмі: зямля перастала трасьціся.


Праслаўленьне Бога.

Сла́ва ѻ҆ц҃ꙋ́ и҆ сн҃ꙋ и҆ ст҃о́мꙋ дх҃ꙋ, и҆ ны́нѣ и҆ пр҇нѡ, и҆ во вѣ́ки вѣкѡ́въ. А҆ми́нь. Слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і ў векі вечныя. Амінь.

Ны́нѣцяпер. При́снѡзаўсёды. Во вѣ́ки вѣкѡ́въна векі вечныя, да канца сьвету.