Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЬДЗДЖ юЮ
дзеці дождж уюн маю
дзень сяджу цюцька мыю
дзьверы хаджу юшка чую
рэдзька барджэй юргіня пяю
дзядзька ураджай Юлька клею
Сядзіць на кані, а пытаецца, дзе конь. Годзе табе бібікі біць, казаў бацька. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Два суседы едуць, дзьве суседкі ядуць. Званок у полі дзын-дзын. Вужакі і жабы абуджаюцца на вясну. Дзякуем за хлеб, за соль, за кашу, дый за міласьць вашу. Барбара масьціць, а Мікола гвазьдзіць. Луста ды капуста, ня будзе ў жываце пуста. Паўлюк сеў на крук. Юры пасець каровы, а Мікола коні. Надзьмуўся, як мыш на крупы. Аднаго Юрку ўпусьцілі, і ўся хата заюрылася. На Узьвіжаньня пару — гадзіны і вужакі хаваюцца ў нару.

Прыказка. Каб ня ежка, не адзежка, дык была-бы грошай дзежка.
Загадка. Маю рогі, маю ногі, як багаты, так убогі ля мяне ўсе сядаюць, — дык скажы, як называюць. Каля ямы сядзяць з кіямі.

Каток і козьлік.

Там коцік вусаты па садзіку бродзіць,
а козьлік рагаты за коцікам ходзіць…
І лапачкай коцік ловіць свой хвосьцік,
а козьлік сівою трасець барадою.