Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што паном будавалі палацы,
Жылі самі з бядой папалам.

А цяпер пас стары толькі шкодзіць,
На цярплівасьць людзей вядзе гарт;
Рапаруй яго — ён валаводзіць,
Цёнгля рвецца наўмысьне, на жарт.

Хоць гадзіцца ён толькі на дзягі,
На падшыўку к атопкам старым, —
Гаспадар да яго мае цягу,
Налажыў на яго свой „хэрым“.

Ён гадуе ў душы забабоны,
Што, як новы здабудзе рамень, —
Не дадуць ураджаю загоны,
Ад гасподы астанецца цень.

А цяпер толькі латай і латай,
На ўвесь дзень малацьбу адлажы…
Злы капрыз часам мае араты,
Як упрэцца, як корч на мяжы.

VI

Шчыра пот выцірае сямейка
І да хаты ідзе на спачын.
На гумнішчы жалобіць жалейка, —
Пастуха абавязак і чын.

Ускарабкаўся ён на каняку,
Нібы смоўж да апенькі прыліп;
Зьняць хамут і забылі, — зьнявага, —
Клешчы старыя водзяць свой рып.

Голаў конь уніз хіліць, варушыць
Да халоднай пахучай расы,
Хамут зьехаў на самыя вушы
І кудлаціць і рве валасы…

Лейцы путаюць ногі у петлі,
У бруднай лужыне мокнуць — аж грэх;
Прысядае каняка басэтляй,
Аж глядзець на яго проста сьмех.

Раптам сучка завыла пад бокам,
Нібы зараз каня зьесьць жыўцом;