Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ноч расьце і расьце, нібы казка,
Нібы ў цёмных лясох страхацьцё,
Уступае дзяньку, як на ласку,
Надта мала гадзін на жыцьцё.

II

І гудзіць малатарня на доднік,
Коні шчыра пільнуюць свой круг,
І драцянкай фарсіць малы шкоднік, —
Абарваны свавольнік-пастух.

Як загойкае грозна і злосна,
Як тыркне пугаўём пад аброць,
Ведным конікам робіцца млосна,
А дагэтуль ішлі самахвоць.

То паправіць хамут гаспадарна,
Раптам лейцы бяз толку рване…
„Галапуп! — хтось крычыць, — што так марна?
Ня кіруе, а толькі псуе!“

А ў таку малатарні у губы
Снапы сам падае гаспадар.
Аж скрыгочуць сталёвыя зубы,
Паядаюць і жруць глебны дар.

Падавайце шыбчэй без спачынку —
Зьвядуць торпу збажыны цалком.
А зярняты мільгаюць пад скрынкай
Залацістым, жывым ручайком.

Дзеўка віламі ўверх падкідае
Саламяны скалмачаны пук:
Мо‘ зярнятка схавалась, хто знае,
Верыць нельга — крадзецца з-пад рук.

А за ёй гаспадарава жонка
Прабівае салому ямчэй.
І журчыць, як крынічка, гамонка,
Ідзе праца хутчэй і хутчэй,

III

Дзед граблямі гартае з зярнятаў
То саломку, то жмут каласоў;