Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыі зэпсута домешкем москевскіх слув», — калі тояж цвярдзіць асоба залічваючая сябе да лагеру палякау.

Ест ящэ пагляд, што наша мова выфармавалася з моу украінскай, польскай і расейскай дзякуючы стыку гэтых трох народау на нашуй тэрыторыі.

І на астатак ня прызнаюць нашай мовы дзеля таго, што у ей да сюль ня выдана паважных літэратурных творау, іначай кажучы дзеля таго, што як-бы яна бедная духоуна.

Ось тыя довады, якія нам цвярдзяць праціунікі беларускае мовы. Пад кірункам гэтых блудных поглядау часта знаходзіліся щырыя патрыоты нашай старонкі, ня могшыя вясці барацьбы проціу працяглаго вякавога паходу на беларускую мову, як напрыклад Сыракомля, пачаушы пісаць па беларуску.

Праціунасць, памыльнасць і спрэчнасць гэтых блудных поглядау больш як вачэвідная. У перш кідаецца у вочы, што два працівастауныя народы па мове і культуры, як польскі і вялікароскі. залічваюць нас кожны да свае нацыі і аснову нашай мовы выводзяць з сваей. Прауда, щыра вучоны вялікарос, чы паляк гэтаго ня скажэ, аля гэта ня мяшае ворагам муціць воду сярод мала свядомае масы.

Паказаная спрэчнасць тлумачыць нам, што корань нашай мовы ня вялікарускі і ня польскі а самааснауны, бо у глыбі гісторыі наша мова спатыкаецца ужэ тады у пісменнасці, як польская, а найбольш вялікаруская пісменнасць пачыналі толькі жыць. Што наша мова, як славянская, мае сходнасць з другімі мовамі нацый славянскаго выхаду, то з гэтаго ящэ ня трэба рабіць вываду, што яна узята ад польскай чы вялікарускай, бо тады гэтак сама можна былоб цвярдзіць аб усіх славянскіх мовах, што кожная з іх уфармавалася з другой, а ня развівалася асобна, на падставе законау быту нацыі.

Ня мая ніякаго перэканаучаго змыслу і пагляд, што наша мова зфармавалася з польскай, вялікароскай і украінскай.

Штоб якая небудзь мова мела сфармавацца з другіх моу, чаго трэба сказаць ніколі у гісторыі ня было, яна ня павінна мець у сабе самой ніякай