Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у іх успамінаецца, і замяніць яе мёдам і півам, якія цяпер амаль што невядомы сялянам.

Першы грош—ад гарэлкі, кажа абшарнік і кіраўнік; яна першае зло, гаворыць кожны разважлівы чалавек. Сэрца баліць, калі бачыш, як шматлікавая і працаздольная кляса насельніцтва часта прыходзіць у такую бяду[1], да якой хутчэй за ўсё даводзіць п'янства. Гэтую бяду сакавіта малюе нам Чачот і ў сваіх песьнях; напр., ён піша:

Каб у карчме не сядзеў,
То-бы чысьценькі хлеб еў;
А то зрабіла карчма,
Што куска хлеба няма.
Каб у карчме не сядзеў,
To-б сярмяжку цэлу меў;
А то зрабіла карчма,
Што у латах сярмяжка ўся.
Каб у карчме не сядзеў,
То-б валы, кароўкі меў;
А то зрабіла карчма,
Што і воліка няма.

вусны селяніна пясьняр укладае абурэньне супраць карчмы, якая руйнуе ўвесь дабрабыт вясковага жыцьця:

А бадай ты, новая
Карчомка, згарэла,
Як мая цераз цябе
Хатанька згалела!
Дзетачкі і жоначка
Бяз хлеба ў тузе;
Волікі і конікі
Топяцца ў лузе.

Асабліва брыдкую зьяву прадстаўляе сабой п'яная жанчына:

Калі чорта знаць хочаце,
То на яе паглядзеце;
Нішто гідчэй калом сьвета,
Як п'яная кабета.
Бога у душы ня мае,
І сарому забывае;
Нішто гідчэй калом сьвета,
Як п'яная кабета.

  1. Пыпин, ор. cіt., стар. 49.