Старонка:Нарысы гісторыі беларускай літаратуры.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ўсяку паншчыну зьмякаем:
І бровара глядзець як знаем,
Загнеткі, сундукі рабіць,
На бочкі абручы набіць;
Піліп наш лепіць гарлачы,
Пракоп-жа ступы, таўкачы.

Беднасьць і цемната прымушае селяніна займацца і вядзьмарствам, што таксама падкрэсьлена ў творы; у далейшай сваёй гутарцы траянцы прадоўжваюць:

А Саўка зельле ўсяка знаець,—
Дзяцём ён вогнік адсякаець,
Хупаў бабамі варажыць
І скурапеню адхадзіць.

Такім чынам, агорнутыя вэльмам антычнай мітолёгіі перад намі ў беларускай "Энэідзе" досыць яскрава выступаюць галоўныя соцыяльныя групаваньні эпохі прыгоннай гаспадаркі: буйная і дробная шляхта і сялянства з яго экономічным падзелам; соцыяльныя ўзаемаадносіны паншчыны адбіліся ў поэме досыць выразна; твор мае на сабе пэўную пячатку сваёй эпохі.

Знадворная гісторыя помніка зьяўляецца досыць заблытанай. Доўгі час поэма пашыралася ў рукапісных сьпісах і вуснай перадачы. Вядомы дзьве асноўныя рэдакцыі яе: Віцебская і Смаленская. Сьпіс першай рэдакцыі захоўваецца ў бібліотецы Маскоўскага "Общества Истории и Древностей Российских", сярод папер Бадзянскага (№ 147). Сьпіс зроблены лацінкай і мае загаловак: "Отрывок из 1-й песни Энеиды, вывороченной на изнанку на белорусский язык, по образцу малороссийской Котляревского, г. Мысковским (в г. Витебске). З гэтага сьпісу самым Бадзянскім у 1837 г. для вядомага славістага Шафарыка была зроблена копія ўжо расійскімі літарамі і за выняткам 23 апошніх радкоў: копія захоўваецца ў Праскім музэі сярод рукапісаў Шафарыка. Такім чынам, маюцца два рукапісныя сьпісы першай Віцебскай рэдакцыі беларускай "Энэіды". Адрывак гэтай рэдакцыі, па сьпісу больш даўгому, чым у Бадзянскага, быў надрукаваны ў часопісу "Маяк" у 1845 г. (т. ХХІІІ, смесь, 30-39).

Што да другой рэдакцыі, то рукапісны сьпіс яе таксама захоўваецца ў паперах Бадзянскага (№ 164) пад загалоўкам "Энеида с Малороссийского на Смоленский крестьянский