Францішку Скарыне.
Сёньня сонца нам радасьцю сьвеціць, Заліло ясным золатам дзень. Я хачу праз сівыя сталецьці У мінуўшчыны даль паглядзець.
Зелянеюць на гонях пасевы, Сочнай руньню ўзыйшоў маладняк. — А ў вякох непраглядная цемень, Засьцілала жыцьцёвы шлях.
Ой, вы родныя сьпелыя нівы! Хто вам цьвёрдую глебу узьняў? …Мне прыпомніўся вобраз Скарыны З поўнай жменяй жамчужын—зернят.