Гэта старонка не была вычытаная
10.
Шэлест гульлівы, шэлест вясеньні
ветрыкам носіць мае лятуценьні.
Звонкае поле… Зялёныя сьцежкі,
сэрца ўзбудзілі квяцістай усьмешкай.
Знаю я, знаю, рассыпецца цемень, —
зьнікнуць загінуць прыблудныя цені.
Вораг, як хваля ў сьнежні застыне;
Эх, залатое, Наддзьвіньне!
Полацак, 1926 г.
|}