законаў дый яшчэ думае навуку пашыраць!.. Смуты ён зьбіраецца сеяць, цэрквы божыя нішчыць!.. Сатанін сын, Лютар ён акаянны!..
— Бацюшка! — заенчыў раптам Грыгор, — ня вытрымаю, яй-богу ня вытрымаю!..
Айцец Анісім акінуў Грыгора дзікім і недаўменным поглядам, у якім разам з гэтым і запытаньне выражалася «Ці здолееш, ці хопіць сіл? Раптам здрыгануўся, махнуў рукою і сказаў — ідзі.
— Дык не, бацюшка сьвяты айцец, а як-жа што мужчыны лаюцца?
— На днях я буду ў вас… памолімся…
Грыгор пацалаваў ігумену ў руку і выйшаў.
— Рабі, што хочаш… хай дапаможа табе бог, а я… умываю рукі… — сказаў наўздагон Грыгору ігумен, апусьціўся прад іконаю на калені і пачаў маліцца…
Хвілін праз некалькі прачыніліся дзьверы і ў кельлю ізноў прасунулася лахматая галава Грыгора.
Бацюшка, — патаёмна спытаўся Грыгор, — а дзе ён жыве?..
— Ня лезь, — пачуўся знадворку голас, — я табе скажу!
Дзьверы кельлі зачыніліся.
— А, Ахрэмка?.. Ну як ты жывеш? — пытаўся Грыгор ўжо на дварэ.
— Дармо…
— Але ведаеш, братка, ось хвост ужо, дык хвост! а — я — яй!..
А айцец Анісім узьняўся з каленак, схапіўся рукамі за голаў і, хістаючыся падышоў да крэсла і ўпаў у яго, як падбіты…
III.
З кляштару Скарына накіраваўся ў сваю друкарню, якая зьмяшчалася ў доме бурмістра гораду Вільні Якуба Бабіча.
Ішоў і думаў.
А летні дзень хвіліна-ад-хвіліны ўсё больш і больш сьвятлеў, разгараўся. Сонца чаравала ўсё наўкол, сваім сьмехам трапятлівым, прымушала ўсё жыць, радавацца, цьвісьці.
Сьпявала птаства.
Горад варушыўся, як мурашнік, шумеў.
— Толькі-ж Скарына быў заняты сваім. Рой думак вярцеўся ў яго галаве, цэлы натоўп пачуцьцяў розных атуляў яго сэрца.
— Мабыць, кепска я зрабіў, — думалася яму. — што сказаў ігумену, што карыстаючыся друкам, будзе лёгка з каталіцтвам змагацца?.. Кляштар, напэўна, за гэта ўхопіцца дый мо‘ захоча