І ў дабавак пусьцілі
На пакусу звод гэты.
Ўзялі усё — дам апошкі:
Капля, кажуць, жалее;
Мо хоць трошкі, хоць трошкі
На душы прасьвятлее.
5-е відма.
Ўжо с пацехай ды вясёлай
К табе йду, мой ты дзябёлы.
Сядзьце шумна, як расохі,
Дурнапьян, чэртапалохі;
Як звон фляшэк — неўгамонна,
Як сама кроў — так чырвонна,
Як пагібель — так шчасьліва;
Затуманьце усе парывы,
Каб ня зводзіў скарб ласкавы…
Цемра тут закон і права!
Товарыш 6-го відма.
Так аплуціў, ачмуціў,
Як чэрвяк лісток вішні,
Хоць і знаю, што круце,
Хоць і знаю — што лішне.
Мушу даць, хоць ня штукі:
Зьмёў с тачка і паскрэбы;
Кажуць, лепшай прынукі
Не найці як — патрэба.