Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 1.

Маці

Глядзі-ж, дачушка, сягоньня да цябе прыедзе ў сваты адзін багаты шляхціц, ён добра зарабляе на сьвіньнях, пастарайся яму спадабацца. А гэтага шылахвоста выкінь з галавы, бо ён цябе да дабра не давядзе.

Дачка

Але-ж я люблю яго.

Маці

Дзіўлюся, як ты можаш любіць такога бяздомніка? Калі ня хоча з табой законны шлюб браць, дык значыцца і жыць з табой доўга ня будзе.

Дачка

Вы думаеце, што толькі касьцельны ці царкоўны шлюб мае моц?

Маці

А што-ж патвойму моцна?

Дачка

Каханьне — наймацнейшы шлюб. (Ходзіць па хаце).

Маці
(ходзячы за дачкой).

А-а, дык ты ўжо набралась ад яго розуму? Як сабе хочаш, калі мяне ня слухаеш, дык я цябе і з хаты выганю.

Дачка (падумаўшы).

А калі ён мяне не ўпадабае ды ня возьме? А мне замуж хочацца, як найхутчэй; бо не хачу старыцца