Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сын

О, вёска, вёска! Ты гінеш у цемнаце. Сьвету ў вёску, болей сьвету!

Знахарка

А праўду ён кажа. Каб завясьці нам электрычнасьць, можа-б відней было?

Сын (да сябе).

Літаратуры трэба, газэт.

Маці

А што гэта — літаратуры?

Сын

Гэта — кніжкі.

Маці

Бач, пагарадзкому ўсё інакш: у нас — кніжкі, а там — літаратура.

Сын

Не, трэба кідаць на нейкі час горад. Трэба папрацаваць крыху на вёсцы. Шкада братоў. Эх, знахароў, шаптуноў паганю!

Знахарка

За доктарам не набегаецеся, а знахарка заўсёды блізка.

Сын

Знахарка так патрэбна, як пры кашлі колкі ў баку або вецер пры марозе. Мама! я зараз пайду рыхтаваць воз, а вы, як прачнецца тата, клікнеце мяне. (Вышаў).

ЗЬЯВА 8.
Тыя-ж бяз сына.

Знахарка

Ой, востры на язык твой сын стаў.

Маці

Паразумнеў крыху ў горадзе.

Знахарка

Што-ж гэта, у горадзе розум на вуліцы валяецца? Распусьціў язык ды і ўсё тут!.. Трэба і мне йсьці; досыць я тут у вас насядзелася. (Адыходзіць).