Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці

Бач ты яго, а мне казаў, што спаў у суседа.

Доктар

Давайце гарачай вады ў бутэльку.

Маці

Я зараз прынясу, у той хаце ёсьць. (Вышла).

ЗЬЯВА 4.
Тыя-ж бяз Маці.

Сын

Ну, што з ім?

Доктар

Думаю, што нічога сур‘ёзнага. Ад прастуды — спазмы жалудка. Можа-б было і вельмі дрэнна, каб я ня прыехаў. (Да хворага). Вам робіцца холадна і горача?

Бацька

Не, мне робіцца горача, а потым холадна. Але адкуль вы ведаеце, як вы ўгадалі?

Доктар (усьміхнуўшыся).

Даўно баліць?

Бацька (зьдзівіўшыся).

Як, вы і гэта хочаце ўгадаць?

Доктар (усьміхнуўшыся).

Ды я ня ўгадваю, а пытаюся.

Бацька

З ночы баліць, здаецца, яшчэ й пеўні ня пелі.

Доктар

Чаму-ж доктара раней ня звалі? Вы-ж бы маглі памерці, каб я ня прыехаў. Магло здарыцца запаленьне — і капут.

Бацька

Ды мы ўжо звалі: і ксяндза, і знахарку; лячылі розным зельлем і лякарствамі. Мне мучыцца ня хочацца, а памерці я гатоў.