Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знахарка

А я можа вылечу. (Дастае зёлкі, запальвае, абкурвае кругом хворага тры разы і нешта шэпча).

Бацька

Ой, вылечы, Антолька, нічога не пашкадую.

Знахарка

Ды мне многа ня трэба. Ат, рубля якога дасьцё за зёлкі ды і ўсё тут, а фатыгі я ўжо ня лічу, абы паздаравеў толькі.

Маці

А ці ня дорага рублёўку?

Знахарка

Ня скупецеся, здароўе даражэй. А зёлкі я ў жабрака за сала выменяла. Казаў — надта здалёк — аж за Амэрыкай ёсьць сьвятая гара, Афонская празываецца, — дык аж адтуль.

Маці

Ну што-ж ты зробіш, лячыць-жа трэба. Абы памагло толькі. (Дастае грошы і дае).

Знахарка (узяўшы грошы).

Хто яго ведае, можа такі грэшны, што нічога і не паможа, дык маёй віны ня будзе. Вады памоўленай дарма дам. (Бярэ ў кубак вады, жагнаецца і кубак жагнае некалькі раз, пашаптаўшы, дае хвораму піць). На, глыні тры разы.

Бацька
(выпіўшы, папярхнуўся і абліў знахарку).

Цьфу! Згінь ты, прападзі! Чаго ты да мяне прычапілася.

Знахарка

Гэта ты пра хваробу?

Бацька

Ну, пэўна-ж, не пра вас. Ой! О-ой!

Знахарка

Вось і мяне абліў; хвароба яшчэ пяройдзе.

Маці

Ты малітвай адгаворышся.