2) | Адліць чыгунную пушку даўжынёй у трыста метраў практычна нельга, і таму Пушачнаму клубу гэта не ўдасца | 2000 далараў | |
3) | Немагчыма будзе зарадзіць калумбіялу, таму што вага ядра выклікае выбух піраксіліна | 3000 | „ |
4) | Пры ўспалымненні піраксіліна калумбіяду разарве | 4000 | „ |
5) | Ядро не праляціць нават шасці міль уверх і ўпадзе на зямлю праз некалькі секунд пасля стрэлу | 5000 | „ |
Адсюль відаць, да якой ступені азарта давяла капітана Ніколя яго заядлая ўпартасць. Сума ўсіх закладаў дасягала 15 000 далараў: Ніколь рызыкаваў вялікім для яго капіталам — ледзь не ўсімі сваімі зберажэннямі.
Дзевятнаццатага кастрычніка капітан Ніколь атрымаў незвычайную па сваёй кароткасці тэлеграму:
„Балтымора, 18 кастрычніка.
Трымаю.
Барбікен“.
РАЗДЗЕЛ Х
Фларыда і Техас
Яшчэ адно важнае пытанне заставалася невырашаным: трэба было выбраць мясцовасць, спрыяючую для доследу. Совет Кембрыджскай абсерваторыі выпрацаваў наступныя ўказанні:
1) Стрэл неабходна накіраваць перпендыкулярна да плоскасці гарызонта, г. зн. цэліцца ў зеніт.
2) Луна бывае ў зеніце толькі тых месц, якія знаходзяцца між экватарам і дваццаць восьмай паралеллю як на поўнач, так і на поўдзень ад экватара.