ЗЬМЯРКАНЬНЕ
Апошнія косы, Халодны — „бывай!“ Пасеялі росы І зьніклі за гай.
Як сум бяз імені. Па твары зямлі Пабеглі паўцені І смугай ляглі.
А ноч чараўніца, За днём па сьляду. Далёкай зарніцай Мільгнула — „іду“.
Ад сонца цалункаў Зямелька п‘яна. І змрок падарункам Прыняла яна.
І радая ночы, Што паліць агні, Ледзь чутна шапоча: „Вазьмі, палані!“