Месячыку-месяц. Срэбненькія рожкі! З-за хмарынкі, месяц, Выгляні хоць трошкі.
Бедная галоўка, Што ня мае долі: Дажынаць сьвякроўка Кінула на полі.
Супраць ночы цёмнай Ледзь дамоў вяртаю, Цішынёй таёмнай Цемната пужае.
Мгліца ў вочы лезець, Ня відаць дарожкі, Месячыку-месяц, Срэбненькія рожкі.
1923 г.