ГАРМОНЬ ВЯСКОВАЯ.
Заліваецца пераборыста. Рассыпаецца дробна — дробненька, Захлынаецца смутна — смутненька. То расходзіста, нястрымана Зашыбае яна радасьць буйную, Радасьць буйную, маладзецкую. То ізноў ціха — ціхенька Плача голасам Смутна — смутненька Гармонь вясковая.
1929. Пружаны