Гэта старонка была вычытаная
АД АЎТАРА
Дарэмна ў маім зборніку будуць шукаць якой-небудзь вызначанай мастацкай ці політычнай програмы.
Яе пакуль што няма.
Мой зборнік хутчэй дынаміка, чым статыка.
Ён — эволюцыя таго, што перажываў аўтар ня толькі як наглядчык рэволюцыйнай завірухі, але і непасрэдны ўдзельнік яе.
Час накладае свой адбітак. Тое, што было ўчора, таго няма сягоньня. Тое, што абурвала ўчора, тое сягоньня забыта і спалена. Сягоньня новае.
І гэта сягоньня — ня ёсьць яшчэ кропка, апошняе слова жыцьця і барацьбы.
Я іду ў заўтра, а заўтра — гэта Вялікая Будучыня.
Агонь рэволюцыі — гэта агонь вулькана, ён расплаўляе ўсё… І пакуль яшчэ рана гаварыць аб тых формах, у якія можна ўліць гэту вогнядышачую лавіну. Пакуль яшчэ рана гаварыць аб мастацкай про-